“Сабраць” Багдановіча

№ 48 (1019) 26.11.2011 - 02.12.2011 г

7 снежня ў Палацы мастацтва адбудзецца Рэспубліканская мастацкая выстаўка “…Я не самотны…”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

 

Яна арганізавана Беларускім саюзам мастакоў пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры нашай краіны. У праекце прымуць удзел больш за сотню беларускіх жывапісцаў, графікаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Экспазіцыя аб'яднае творы аўтараў старэйшага і маладога пакаленняў, разнастайныя па стылістыцы і формах.

У працэсе падбору работ да выстаўкі ажыццявіўся важны для развіцця культуры краіны працэс узаемапранікнення і ўзаемаўплыву літаратуры і выяўленчага мастацтва.

Ідэя каштоўнасці прыгажосці і мастацтва ў жыцці кожнага чалавека, якая агучваецца ў паэзіі Максіма Багдановіча, падхопленая творцамі сучаснай Беларусі, знайшла сваё выяўленне ў шматлікіх узорах мастацтва, што чакаюць сваіх гледачоў.