Горад унутры

№ 48 (1019) 26.11.2011 - 02.12.2011 г

У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” — фотапраект Вольгі Бубiч “Горад унутры”.

Перад гледачом - спроба своеасаблівага аналізу псіхалогіі чалавека ў горадзе і горада ў чалавеку. У работах Вольгі Бубіч Мінск паказаны не такім, якім яго малююць на паштоўках. Горад тут можна ўбачыць вачыма сучаснай моладзі, што актыўна ўзаемадзейнічае з прасторай сталіцы: кідае выклік і марыць, дасягае і страчвае, атрымлівае асалоду ад цішыні паркаў ці акунаецца ў тлум плошчаў...

Фотапраект "Горад унутры"- пра людзей і горад, пра пошук гармоніі ў стасунках паміж імі і выяўленне асабліва тонкіх абрысаў гэтай гармоніі, якую фатограф паспрабавала паказаць праз дыптыхі: псіхалагічны партрэт чалавека і месца, якое ён лічыць сваім любімым.