Тры светы пакаленняў

№ 48 (1019) 26.11.2011 - 02.12.2011 г

У Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.Леніна ажыццёўлены новы праект, які прадставіў творчасць дынастыі мастакоў Шкляравых.

Фёдар Шкляраў вядомы ў Беларусі перш за ўсё як заснавальнік знакамітага Веткаўскага музея народнай творчасці. Фёдар Рыгоравіч быў і выдатным мастаком. Яго самабытныя пейзажы, у асноўным, таленавіта апяваюць прыроду роднага краю. Выкананыя ў рэалістычнай манеры, яны захапляюць сваім сакавітым каларытам...

Сын Шклярава- Мікалай- прадстаўляе і Беларускі саюз мастакоў, і Беларускі саюз дызайнераў. У ягоных плакатах і фотаздымках, што прадстаўлены ў экспазіцыі, адчуваецца пульсацыя думкі ўсхваляванага чалавека - мастака з грамадзянскай пазіцыяй. Сын жа Мікалая - унук пачынальніка дынастыі - Фёдар Шкляраў-малодшы засвойвае сучасны дызайн, камп'ютарную графіку...

Алег АНАНЬЕЎ

Гомель