Панцялееў прадставіў дзесяць кампазіцый (у дрэве розных парод), сярод якіх - "Ля акна", "Конік для дзяўчынкі Веры", "Мадэль", "Скандынаўскі матыў". Сільвановіч жа- каля трыццаці палотнаў, прысвечаных знакам задыяка і міфалагічным сюжэтам.
Абодва творцы - выхаванцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябры Беларускага саюза мастакоў, плённа працуюць і ў манументальным мастацтве.
Зазначым, выстаўка ў Беластоку арганізавана пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў нашай краіны.