Дазвол — не выдаваўся, работы — не праводзяцца

№ 47 (1018) 19.11.2011 - 26.11.2011 г

Факт ёсць факт

 

Пад час правядзення міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам Латушкам прамой лініі 20.09.2011 г. у рэдакцыі "Культуры" на адрас нашай электроннай пошты прыйшло пытанне ад чытача Дзяніса Турчаняка, якое тычылася ўзгаднення з Міністэрствам культуры будаўнічых работ на аб'екце па вуліцы Савецкай, 45 у г. Брэсце. На гэтым тыдні ў рэдакцыю прыйшоў ліст, дзе сітуацыю праяўляе намеснік міністра культуры Віктар Кураш:

"Будынак па вул. Савецкай, 45 уваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "2"- гістарычны цэнтр (ХІХ - пачатак ХХ стст.) г. Брэста.

Праектная дакументацыя па рэканструкцыі будынка па вуліцы Савецкай, 45 у г. Брэсце на разгляд і ўзгадненне ў Міністэрства культуры не прадстаўлялася. Дазвол на права правядзення будаўнічамантажных работ на названым аб'екце Міністэрствам культуры не выдаваўся. Згодна з пунктам 2 артыкула 37 Закону Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь", дазвол на правядзенне работ можа быць выдадзены пасля ўзгаднення навуковапраектнай дакументацыі.

Паводле інфармацыі аддзела культуры Брэсцкага аблвыканкама, будаўнічамантажныя работы на будынку па вуліцы Савецкай, 45 у г. Брэсце не праводзяцца.

Аператыўную інфармацыю аб характары і правамернасці правядзення работ на аб'ектах гісторыка-культурай спадчыны можна атрымліваць у органах мясцовага кіравання: упраўленнях культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама".