- Усяго, - паведаміў намеснік генеральнага дырэктара тэлеканала "СТБ" Павел Каранеўскі, - заявак назбіралася 545. Самымі папулярнымі аказаліся намінацыі "Лепшая песня года", "Лепшы аўтар музыкі", "Лепшы аўтар слоў". Увогуле ж, у кожнай з катэгорый - выбар разнастайны. Таму ў некаторых мы вырашылі пакідаць не па трое прэтэндэнтаў, а па пяцёра. Галоўнае ж, чым займаемся зараз,- шукаем варыянты прызоў, бо акрамя грашовага ўзнагароджання пераможцы павінны атрымаць нешта карыснае ў прафесіі. Ужо дамовіліся, што ў намінацыі "Аўтарскі дэбют" гэта будзе запіс прадстаўленай песні ў выкананні аднаго з вядучых салістаў. Сярод спецыяльных прызоў будзе і "Залатая ратацыя": магчымасць пачуць песню на радыёстанцыі па пяць-шэсць разоў на дзень цягам месяца. Работа - кіпіць! Так што ўсім, хто падаваў заяўкі, застаецца хвалявацца, чакаць вынікаў - і імкнуцца да новых творчых вяршынь.