Сёлета, нагадаем, прадстаўляць нашу краіну будзе пераможца рэспубліканскага дзіцячага спаборніцтва "Песня для "Еўрабачання"- трынаццацігадовая навучэнка 8 класа Магілёўскай гімназіі № 1 Магілёва Лідзія Заблоцкая з песняй "Анёлы дабрыні".
Як паведаміла "К" выканаўчы прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі Людміла Барадзіна, падрыхтоўка да выступлення ўваходзіць у фінальную стадыю. Сцэнічным вобразам маладой спявачкі займаецца Ганна Гарбачэўская. Яна скарэкціравала яго для большай адпаведнасці песні: для Лідзіі пашыта сукенка, туфлікі, гэтым тыднем праведзена фотасесія, робяцца промаматэрыялы. Песня пастаянна ўдасканальваецца пад час рэпетыцый у Магілёве.
Беларуская дэлегацыя вылятае ў Ерэван 27 лістапада. 28-га і 29-га спявачку будуць знаёміць са старажытнай армянскай сталіцай, а ўжо у сераду - 30-га - распачнуцца першыя рэпетыцыі. Касцюміраваныя фінальныя прагоны нумара адбудуцца ўвечары 2-га і раніцай 3 снежня.