Іконы ў музеі

№ 47 (1018) 19.11.2011 - 26.11.2011 г

16 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася экспазіцыя “Абраз Прасвятой Багародзіцы ў беларускім іканапісе XVII — XVIII стагоддзяў”.

/i/content/pi/cult/351/6629/2-1.jpg

 

Нагадаем, гэта не першая падобная акцыя, што ладзіцца ў сценах НММ. У сакавіку бягучага года (пра гэта "К" пісала ўжо, адбылася выстаўка "Адкрыццё святой прыгажосці", на якой экспанаваліся дзесяць старадаўніх абразоў, вернутых з нябыту майстрамі-рэстаўратарамі на сродкі гранту спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Так і цяпер гледачы змогуць убачыць больш за тры дзясяткі твораў іканапісу. Некаторыя з іх прайшлі рэстаўрацыю ў Нацыянальным музеі і выстаўляюцца ўпершыню. Таксама тут прадстаўлены ўзоры рускага іканапісу XIX стагоддзя.

Найбольшую цікавасць для наведвальнікаў, па меркаванні арганізатараў выстаўкі, прадстаўляюць такія спісы цудадзейных абразоў, як Божая Маці Адзігітрыя Мінская (XVIII ст.), Божая Маці з немаўлём (2-я пал. XVIII ст.), а таксама Божая Маці Жыровіцкая, якая датуецца 1751 годам.