Сяргей Лазніца. Паміж “Шчасцем маім” і “У тумане”

№ 45 (1016) 05.11.2011 - 11.11.2011 г

“Я разарву скупое палатно…”

/i/content/pi/cult/349/6627/Clip.jpgАўтар мінулагодняй пераможц/i/content/pi/cult/349/6627/Clip_2.jpgы "Лістапада" - карціны "Шчасце маё" - Сяргей Лазніца якраз гэтымі днямі завяршае здымачны перыяд новага праекта, удзел у якім прымае Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". Як у свой час пісала "К", чарговай работай кінематаграфіста стала экранізацыя аповесці Васіля Быкава "У тумане". Здымкі праходзяць у памежнай з Беларуссю Латгаліі, галоўную ролю ў карціне выконвае беларускі акцёр, выпускнік ГИТИС-РАТИ Уладзімір Свірскі. А гукааператарам выступае наш знакаміты прафесіянал Уладзімір Галаўніцкі.

- Стужка будзе створана ў скупой, стрыманай манеры, - паведаміў рэжысёр. - Эмоцыя, калі нават яна і прысутнічае ў некаторых эпізодах, у сваіх праявах, у акцёрскай ігры, будзе стрыманай. Карціна - як нацягнуты нерв. Адзіную магчымасць разрыву гэтага скупога палатна карціны я дазволю сабе напрыканцы фільма...

/i/content/pi/cult/349/6627/Clip_3.jpgСяргей Лазніца здымае кіно з 2003 года. Ён - лаўрэат прэмій "Ніка" і "Лаўр", уладальнік дзясяткаў міжнародных узнагарод, у тым ліку МКФ у Карлавых Варах, Аберхаўзене, Лейпцыгу, Парыжы, Мадрыдзе, Таронта. Аўтар мантажнай карціны "Блакада", заснаванай на хроніцы блакаднага Ленінграда. Прэм'ера першай ігравой стужкі Лазніцы "Шчасце маё" адбылася ў рамках праграмы "Асобы погляд" Канскага фестывалю.

- Я назіраю за тым, як развіваецца попыт на фільмы Лазніцы ў Еўропе і свеце ўжо колькі гадоў, - кажа нямецкі прадзюсар Хайна ДЭКЕРТ. - Карціны Лазніцы - як каштоўнае віно, цана на іх расце год ад года. І цяпер мы атрымліваем шмат запытаў па новым праекце, які ствараецца высілкамі кінематаграфістаў шасці еўрапейскіх краін, у тым ліку Беларусі... Спадзяёмся, што Сяргей Лазніца будзе госцем урачыстай цырымоніі закрыцця "Лістапада" сёлета, а фільм "У тумане" ўпрыгожыць сабой конкурсную праграму "Лістапада-2012".

На здымках: Сяргей Лазніца (справа) кіруе здымачным працэсам; кадры з будучага фільма.

Фота прадастаўлена Сяргеем Лазніцам