Гомель: арт-клуб адкрыў свае дзверы

№ 46 (1017) 12.11.2011 - 19.11.2011 г

Сінтэз дзевяці пейзажаў

 

Пры Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна распачаў сваю дзейнасць арт-клуб.

Ён знітоўвае творы літаратуры і розных відаў мастацтваў. Гэткі сінтэз - тэндэнцыя, якая назіраецца ў сучаснай культуры, у прыватнасці - у выставачных праектах. Пад час яго прэзентацыі адбылося адкрыццё выстаўкі дзевяці мастакоў. У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя работы гамяльчан Генадзя Говара, Віталя Дзенісенкі, Яфіма Мінявіцкага, Генадзя Тарскіх, акварэль Уладзіміра Кароткага, мастацкая фатаграфія на палатне Алега Ананьева, мастацкая фатаграфія дызайнера Леаніда Пружыны, жывапіс мазыраніна Мікалая Дубравы і Міхаіла Міронава з Рагачова.

З гэтага часу новы Культурны цэнтр Гомеля будзе мець назву "Прызнанне", бо артклуб - гэта знаёмства з цікавымі людзьмі, раскрыццё здольнасцей і талентаў, магчымасць акунуцца ў свет творчасці, радавацца сустрэчы з прыгожым, атрымліваць задавальненне ад жыцця.

Алег АНАНЬЕЎ, мастацтвазнаўца

 Гомель