Заснавальнікам і арганізатарам фестывалю выступіў Беларускі саюз архітэктараў. Форум праводзіцца пад эгідай і пры падтрымцы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД, Міжнароднага саюза архітэктараў, Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў, Фонду Рамуальда дэль Б'янка з Італіі.
Ці не цэнтральнай падзеяй праграмы фестывалю сталася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Захаванне архітэктурна-гістарычнай спадчыны - аснова ўстойлівага развіцця гарадоў", якая сугучная з дэвізам 2011-га, абвешчанага Годам гісторыкакультурнай спадчыны ў краінах СНД.
Сярод удзельнікаў канферэнцыі- спецыялісты з краін блізкага і далёкага замежжа, прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва нашай краіны, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У рамках архітэктурнага форуму адбыліся XV Рэспубліканскі конкурс на лепшы архітэктурны твор 2010 - 2011 гг., IV Мінскі міжнародны біенале маладых архітэктараў "Леанарда", XIX Міжнародны агляд-конкурс на лепшы праект года на тэрыторыі СНД, VI Рэспубліканскі конкурс дыпломных праектаў выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных архітэктурных школ Беларусі, рэспубліканскі мастацкі конкурс дзіцячай творчасці "Архітэктура роднага краю вачыма дзяцей", XIX Каардынацыйны савет Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў, выстаўкі і майстар-класы вядучых замежных архітэктараў, творчых майстэрняў і шэраг іншых мерапрыемстваў.
Акрамя таго, мінскія архітэктары правялі экскурсіі для гасцей і ўдзельнікаў фестывалю па Мінску, у тым ліку па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і спартыўна-забаўляльным комплексе "Мінск-Арэна".
Ул. інф.
На здымку: праект рэканструкцыі замка ў Любчы.