Ваяж літаратараў па краіне

№ 46 (1017) 12.11.2011 - 19.11.2011 г

У бліжэйшых нумарах

Члены грамадскай арганізацыі "Саюз пісьменнікаў Беларусі" выправіліся ў паездкі па Мінскай і Магілёўскай абласцях, што арганізаваны ў выкананне Даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, дадзенага ім пад час сустрэчы з літаратарамі.

За чатыры дні пісьменнікі паспелі завітаць у Слуцкі, Салігорскі, Маладзечанскі, а таксама Шклоўскі, Бялыніцкі і Магілёўскі раёны, дзе азнаёміліся з гарадской і сельскай інфраструктурамі, установамі культуры і адукацыі, спартыўна-забаўляльнымі цэнтрамі... Вялікае ўражанне на ўдзельнікаў падарожжа зрабілі сустрэчы з працоўнымі калектывамі сацыяльных аб'ектаў аграгарадкоў "Александрыя" і "Казловічы", Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова, Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага і Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча, Спартыўна-забаўляльнага цэнтра Маладзечна...

Нашы спецыяльныя карэспандэнты разам з пісьменнікамі таксама пабывалі ў гэтых рэгіёнах Беларусі. Уражаннямі ад сустрэч літаратараў з жыхарамі гарадоў і вёсак Міншчыны ды Магілёўшчыны яны падзеляцца ў бліжэйшых нумарах "К".