Тым часам мастакі з Мазыра Ала Клеўжыц і Валерый Сідоркін прадстаўляюць нашу краіну на ІІ Міжнародным біенале жывапісу "Кішынёў", які адкрыўся ў сталіцы Малдовы 8 лістапада.
Экспазіцыя арганізавана ў выставачнай зале Саюза мастакоў Малдовы імя Канстанціна Брынкуша. У ёй удзельнічаюць больш за 130 прафесійных творцаў з 20 краін свету. Усяго экспануецца 170 работ.
Прадстаўнікі БСМ дэманструюць у Кішынёве пейзажы роднай зямлі.
У далейшых планах супрацоўніцтва творчых саюзаў - правядзенне ў Кішынёве выстаўкі вядучых беларускіх фотамастакоў, якая запланавана на снежань бягучага года.