Яна была арганізавана Аб'яднаннем прафесійных мастакоў Ізраіля пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль і мэрыі Іерусаліма.
На вернісажы ў Іерусаліме выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня: "Карані Шагала бяруць свой пачатак менавіта на беларускай зямлі, цеплыня якой натхніла яго творчасць, ператварыла на ўнікальных палотнах у жыхароў неба ўсіх, хто атачаў вялікага майстра ў "беларускім жыцці".
Пасольства нашай краіны прадаставіла для экспазіцыі работу, якая ўпрыгожвае дыппрадстаўніцтва, - скульптуру Святланы Гарбуновай "Успаміны аб маім доме". Таксама ў каталогу - работы Уладзіміра Напрыенкі і Уладзіміра Пракапцова.
У сваю чаргу, пасольства блізкаўсходняй краіны ў Беларусі прэзентавала выстаўку ізраільскага фотамастака Леаніда Падруля ў Гомельскім палацавапаркавым ансамблі. На ёй прадстаўлены пейзажы Ізраіля, прысвечаныя біблейскай гісторыі Святой зямлі. Ягоныя работы вядуць нябачны дыялог пра вечныя каштоўнасці, у кожнай з іх прысутнічае гістарычны бэкграўнд.