У ім возьмуць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва міністэрстваў культуры Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана.
Як паведаміў "К" намеснік міністра культуры нашай краіны Віктар Кураш, пасяджэнне чакаецца надзвычай насычаным. У прыватнасці, адбудзецца разгляд праекта пагаднення аб супрацоўніцтве краін - удзельніц ЕўрАзЭС, а таксама падвядзенне вынікаў Фестывалю культур краін супольнасці, што сёлета прайшоў у Астане.
Нагадаем, пад час мінулага пасяджэння міністры культуры краін, што ўваходзяць у арганізацыю, вызначылі асноўныя кірункі дзейнасці ў сферы. А таму сёння плануецца разгледзець план мерапрыемстваў па эфектыўнай рэалізацыі задуманага.
Асобным пытаннем на парадку дня стане разгляд праблемы захавання нематэрыяльнай спадчыны ў краінах - удзельніцах ЕўрАзЭС, а таксама аспекты супрацоўніцтва з UNESCO.
Акрамя таго, менавіта ў Міры мяркуецца вызначыць тэрміны і месцы правядзення ІV Пасяджэння Савета, а таксама чарговага Фестывалю культур.