Стажыроўкі і кіно

№ 45 (1016) 05.11.2011 - 11.11.2011 г

2 лістапада ў Мінску адбылася рабочая сустрэча міністра культуры Рэспублікі Бела- русь Паўла Латушкі з міністрам культуры і турызму Турцыі Эртурулам Гюнаем.

У ходзе перамоў былі абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі, адукацыі і аховы гісторыкакультурнай спадчыны. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні Дзён культуры Беларусі ў Турцыі. Асаблівая ж увага была нададзена пытанням супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі. Суразмоўцы таксама абмеркавалі магчымасці выкарыстання турэцкім бокам кінатэхналагічных паслуг "Беларусьфільма".

 Эртурул Гюнай падтрымаў ініцыятыву беларускага боку аб супрацоўніцтве з вядучымі навучальнымі ўстановамі сферы культуры Турцыі ў арганізацыі стажыровак (навучання) студэнтаў нашых профільных ВНУ.

 У час сустрэчы суразмоўцы пацвердзілі неабходнасць развіцця беларуска-турэцкага супрацоўніцтва па шырокім спектры двухбаковых адносін у сферы культуры.