Рэсурсы Беларусі

№ 45 (1016) 05.11.2011 - 11.11.2011 г

Пра гэта 31 кастрычніка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод і Дзяржаўных прэмій краіны заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, сёлетняя цырымонія - асаблівая, паколькі на ёй прысутнічалі не толькі людзі, удастоеныя высокіх званняў, уганараваныя ордэнамі і медалямі, але і лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі, якая ўручаецца раз на два гады. "Гэтыя ўзнагароды сімвалізуюць тую вяршыню, да якой вы ішлі, пераадольваючы цяжкасці і шукаючы аптымальныя рашэнні, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І цяпер вашы поспехі натхняюць калег і моладзь, з'яўляюцца арыенцірам для тых, хто ідзе за вамі".

 Прэзідэнт падкрэсліў, што ў апошнія гады патрабаванні да саіскальнікаў дзяржпрэмій значна ўзраслі. Найважнейшымі крытэрыямі сталі перавага іх распрацовак над сусветнымі аналагамі, канкурэнтаздольнасць на рынках і ўклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекі. У сваю чаргу, аўтары праектаў у галіне культуры павінны былі атрымаць высокія ацэнкі калег і спецыялістаў, а таксама заслужыць шырокае прызнанне грамадства.

 Акрамя таго, за ўклад у развіццё айчыннага мастацтва Дзяржаўных прэмій удастоены архітэктары і мастакі, у тым ліку - стваральнікі мемарыяла "Дзецям - ахвярам Вялікай Айчыннай вайны" ( творчы калектыў у складзе Леаніда Левіна, Аляксандра Фінскага, Святланы Катковай) і серыі графічных работ "Брама мінуўшчыны" (мастак Павел Татарнікаў). Ордэны, медалі і ганаровыя званні таксама атрымалі многія дзеячы культуры, прызнаныя майстры, якія прысвяцілі сваё жыццё музычнаму і тэатральнаму мастацтву, вядомыя журналісты і спартсмены.

 Звяртаючыся да ўзнагароджаных, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яны яшчэ раз пацвердзілі праўдзівасць слоў аднаго з антычных філосафаў, які казаў: "Як шмат спраў лічыліся немагчымымі, пакуль яны не былі зроблены".

 На заканчэнне Прэзідэнт пажадаў уганараваным дабра, шчасця і дабрабыту, каб натхненне і мэтанакіраванасць заўсёды спадарожнічалі ім на шляху да новых дасягненняў.

Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь