Тузін класа “А”

№ 45 (1016) 05.11.2011 - 11.11.2011 г

Як жа “дацягнуцца” да ўзроўню аўтара?

/i/content/pi/cult/349/6587/6-1.jpgНапярэдадні форуму ка-рэспандэнт "К" распытаў праграмнага дырэк-тара праграмы ігравогакіно "Лістапада-2011"Ігара СУКМАНАВА пранавінкі і тэндэнцыі яе фарміравання.

- Ігар Барысавіч, і конкурсныя, іпазаконкурсныя праграмы "Лістапада-2011", як і мінулым разам, сабра-лі самае лепшае з таго, што "адкры-лі" цягам года еўрапейскія фестыва-лі. Зразумела, глядзець на нашым кі-нафоруме трэба ўсё, на што хопіцьчасу і жадання... А на якія карціны выяк праграмны дырэктар раіце звяр-нуць найбольшую ўвагу?

- Пачнём з фільма адкрыцця-стужкі "Алена" расійскага рэжысёраАндрэя Звягінцава. Дарэчы, ён з членаміздымачнай групы асабіста будзе прад-стаўляць яе на нашым фестывалі. "Але-на" - не проста вельмі добрая карціна,але і выдатны пачатак усяго фестываль-нага тыдня, які задасць яму высокуюпланку. Гэта значыць, што конкурсныя,пазаконкурсныя фільмы, якія мы сёлетапрапануем мінскаму гледачу, будуць та-кой жа высокай якасці, як і стужкаАндрэя Звягінцава.

- Ці існуе нейкае правіла, згодназ якім падбіраецца фільм адкрыццяфестывалю?

- Гэта павінна быць знакавая, выбіт-ная карціна, што зрабіла пэўны рэзанансу грамадстве, пра якую гавораць і спра-чаюцца не толькі ў глядацкіх колах, але іў прафесійным асяродку кінематагра-фістаў ды кінапрадпрымальнікаў. Зыхо-дзячы з гэтых высноў, мы вырашылі, штонайлепшым варыянтам адкрыцця "Ліс-тапада-2011" будзе менавіта "Алена", бояна аб'ядноўвае ў сабе згаданыя патра-баванні.

- У свеце існуе некалькі тысячміжнародных кінафестываляў, алетолькі лічаныя адзінкі з іх прываблі-ваюць увагу сусветнай супольнасці.Ці хутка наш "Лістапад" стане насто-лькі ўплывовым, што на ім будуцьпраходзіць сусветныя прэм'еры вя-домых рэжысёраў і сюды будуцьпрыязджаць кіназоркі першай велі-чыні?

- Пытанне - правакацыйнае, алезаканамернае. Ведаеце, на сённяшнідзень мы не ставім сабе за канкрэтнуюмэту быць "другім" Канам ці Берлінам. Ігэта вынікае з канцэпцыі нашага "фесты-валю фестываляў", які вырас з колішня-га Тыдня кіно і павінен знаёміць белару-саў з найлепшымі дасягненнямі сучасна-га кінематографа, што з тых або іншыхпрычын не выйшлі ў наш пракат. Гэтаятрадыцыя захоўваецца цягам усіх васям-наццаці гадоў існавання форуму. Сёлетамы прапануем нашым гледачам стужкі,якія атрымалі прызы або былі адзнача-ны на самых прэстыжных фэстах светуцягам апошняга года. У гэтым плане часправядзення Мінскага міжнароднага-вельмі ўдалы, бо лістапад - канец года,таму можна больш дакладна падвесцівынікі кінасезона.

- ...І паказаць самае лепшае...

- Можна сказаць, што гэта сапраў-дная раскоша - глядзець такія цікавыястужкі на вялікім экране ў той час, калі пра-стора арт-хаўснага кіно ў нашых кінатэ-атрах паступова звужаецца і пераможцывядучых кінафорумаў трапляюць да настолькі час ад часу. Пры гэтым гучныя імёныПедра Альмадовара, Ларса фон Трыера,Эміра Кустурыцы збольшага ўсе ведаюць, амноства іншых выбітных, але не такіх рас-кручаных у СМІ, кінематаграфістаў заста-юцца па-за межамі глядацкай увагі. Мэта"Лістапада" - якраз у тым, каб прапана-ваць іх найлепшыя работы нашай публіцы,і зрабіць гэта своечасова, а не постфактум.Бо замыкацца толькі на дзясятцы самых"медыйных" у свеце кіно асоб - справазаганная. Наша мэта - зрабіць гэтае колаяк мага больш шырокім.

- Ці шмат заявак на ўдзел у фестывалі паступіла на адрас дырэкцыі"Лістапада" сёлета?

- Зразумела, пэўная колькасць за-явак да нас паступіла, але наша фун-кцыя, у першую чаргу,- самім шукацьнайлепшыя фільмы і запрашаць іх ства-ральнікаў у Мінск. Мы наведваем іншыякінафорумы, як мне падаецца, упартадабіваемся таго, каб абраныя намі кар-ціны трапілі потым на "Лістапад". На-прыклад, наведалі "Берлінале" або со-чынскі "Кінатаўр", адабралі там пяць -шэсць стужак і метадычна пачалі праца-ваць з іх дыстрыб'ютарскімі кампаніямідля таго, каб набыць правы на паказ урамках нашага фестывалю.

Насамрэч, мы не збіраліся канку-рыраваць ні з Берлінам, ні з Венецыяйу падборы конкурснай праграмы. Фес-тывальная кінакультура - гэта з'ява,якую трэба "прывіваць" грамадству.Нам патрэбна яшчэ шмат зрабіць длятаго, каб наведвальнікі "Лістапада" з ці-кавасцю ўспрымалі абсалютна незна-ёмае ім кіно.

- Дарэчы, аб аўдыторыі Мінска-га міжнароднага: ці склалася ў "Ліс-тапада" за гады яго існаванняўласная публіка? Удалося "выха-ваць" "свайго" гледача?

- Зразумела, у кінафоруму ёсцьтрадыцыя, ёсць свая аўдыторыя. Але, ка-нешне ж, мы не збіраемся спыняцца нагэтым: з мінулага года на "Лістападзе"адбыліся значныя змены ў планаванніпраграмы, у агульным падыходзе дастварэння фестывалю.

- Дык якім чынам трансфарму-ецца наш кінафестываль?

- "Лістапад" стаў больш еўрапей-скім з пункта гледжання падбору карцін,яго стужкі сталі менш "благостными", уіх паменела нейкіх прамых адказаў наглабальныя пытанні быцця, бо сапраў-днае мастацтва не шукае лёгкіх шляхоўдля рэалізацыі сваіх ідэй. Кіно "Лістапа-да"- аўтарскае, часам строгае, суровае,часам нават радыкальнае. І ў гэтымплане аўдыторыю такога кіно трэба фар-міраваць. Я часта паўтараю, што ўдачыненні да многіх стужак "Лістапада"цяжка ўжываць такія катэгорыі, як "люб-лю", "не люблю", "падабаецца", "непадабаецца". Ведаеце, ва Уладзіміра На-бокава ёсць такая формула: "Добрыя пі-сьменнікі- добрыя чытачы". Па анало-гіі можна вывесці нашу формулу: "Доб-рыя рэжысёры - добрыя гледачы". Кабстаць добрым гледачом, трэба падняццана адзін узровень з добрым рэжысёрам.І для гэтага трэба вучыцца.

- Але як быць з такой папуляр-най пазіцыяй: у нізкім узроўні пад-рыхтоўкі гледача вінаватыя менавітатворцы, якія прапагандуюць нізкія густы...

- Тое слушна, хутчэй, для прадуктаўмасавай культуры. Для мастацкіх жа тво-раў характэрна якраз тое становішча, прыякім творца не робіць намаганняў, кабпрымусіць гледача прыняць свой пунктгледжання, даючы яму свабоду інтэрпрэ-тацыі. Мэта гледача тут - самому "дацяг-нуцца" да ўзроўню аўтара, настроіць сваюсвядомасць на кантакт з аўтарскай ідэяй. У праграме "Лістапада-2011"- менавіта та-кія стужкі, што ўмоўна можна назваць "не-галівудскімі", што глядзяць без папкорну.Хоць у пазаконкурсным раздзеле будзепаўднёвакарэйская жанравая стужка "Мая дзяўчына - сакрэтны агент", якуюпа сюжэце можна параўнаць з галівудскімхітом "Містэр і місіс Сміт". Гэта кіно, штоможа прывабіць шырокую аўдыторыю іадначасова разбурыць пэўныя глядацкіястэрэатыпы наконт фільмаў з Азіі.

- У ігравой праграме "Лістапа-да-2011" зусім няма беларускіхкарцін...

- Будзе добра, калі айчынныя кі-нематаграфісты перш чым выстаўляцьсвае творы побач з работамі лаўрэатаўфестываляў класа "А", спачаткупавысяць свой узровень, паназіраюцьза фестывальнымі стужкамі, за тым,якія тэмы хвалююць іх аўтараў. Склад-ваецца ўражанне, што нашы творцы,нават маладыя і энергічныя, знахо-дзяцца ў палоне нейкіх стэрэатыпаў іклішэ ды набліжаюць сваю творчасцьне столькі да кіно, колькі да нейкага тэ-левізійнага фармату, у якім усе перса-нажы і сітуацыі выглядаюць "штампа-ванымі", быццам з нейкага канвеера.Гэта плоская рэальнасць, што выгля-двае вельмі штучна.

- А ў чым, на ваш погляд, га-лоўныя хібы сучасных беларускіх стужак?

- У тым, што вельмі часта на пытанне"Навошта гэта зроблена?" мы не знахо-дзім у іх дакладнага адказу. Чамусьці, калі ўнас нешта здымаецца, яно абавязкова па-вінна ці прэтэндаваць адразу на "Залатуюпальмавую галіну", ці спаборнічаць па ка-савых зборах з галівудскімі блокбастара-мі... А асноўнае - гэта ўмець выявіць са-мога сябе, быць цікавым гледачу і свету якасоба са сваімі арыгінальнымі думкамі іпоглядамі. Тое кіно, якое дэманструе якразцікавы стрыжань, адразу становіцца запат-рабаваным добрым, разумным гледачом.

- Атрымліваецца, што сучаснаебеларускае ігравое кіно пакуль недасягае такога ўзроўню?

- У конкурснай і пазаконкур-снай ігравой праграмах "Лістапада-2011" адабраны не звычайныя стуж-кі, а карціны з вядомых кінематагра-фічных дзяржаў, якія рэпрэзентуюцьсвае кінематаграфіі, сваё грамад-ства. Асноўны ігравы конкурс фес-тывалю складаецца з фільмаў по-стсацыялістычных краін, вопыт якіхнайбольш набліжаны да нашага, бе-ларускага. Спадзяюся, айчынныя кі-нематаграфісты ды іншыя гледачы"Лістапада", што будуць наведвацьпаказы, па справядлівасці ацэняцьтую мастацкую смеласць і, можа, на-ват радыкалізм, з якімі аўтары, утым ліку маладыя, з іншых краінствараюць свае работы.__