Унікальны “Сувенір”

№ 44 (1015) 29.10.2011 - 05.11.2011 г

Магілёў: абнаўленне рэпертуару

 

 Ансамбль "Сувенір" Магілёўскага палаца культуры вобласці быў створаны 13 гадоў таму. Летась ён стаў Заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь.

Ансамбль дорыць сваім гледачам незабыўныя харэаграфічныя эцюды, запальваючы публіку прафесійна артыстычным увасабленнем творчых ідэй свайго кіраўніка- Георгія Квастыяні.

Разам з Георгіем працуе яго жонка, прафесіянал-харэограф Марына. Пастаянныя рэпетыцыі з ансамблем, падрыхтоўка новых праграм, арыгінальных кампазіцый, а таксама плённая праца ў якасці педагогаў-выкладчыкаў - стыль жыцця гэтай таленавітай сямейнай пары. Большую ж частку свайго часу яны прысвячаюць ансамблю "Сувенір".

 У творчай праграме калектыву- дзіўны па прыгажосці і манеры выканання "беларускі блок": "Вясковая кадрыля", "Гульні з аглобляй", "Буслы Беларусі", "Лявоніха" ды некаторыя іншыя. Таксама "Сувенір" выконвае рускія, іспанскія, малдаўскія, грузінскія і танцы іншых народаў свету.

 Спыняцца на дасягнутым "сувеніраўцы" не збіраюцца, і цяпер творча працуюць над абнаўленнем свайго рэпертуару, над павышэннем узроўню выканальніцкага майстэрства. Усё- дзеля таго, каб і надалей радаваць прыхільнікаў народнага танца ў Беларусі ды за мяжой.

Таццяна УЗІЛАШВІЛІ, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурнаасветніцкай працы