Колькі вострых “Я” ў экспазіцыі?

№ 44 (1015) 29.10.2011 - 05.11.2011 г

“Графіка-2011”: чорна-белае, каляровае і спроба “аб’ектыўнага зрэзу”

/i/content/pi/cult/348/6565/7-6.jpg

 Мастацкая экспазіцыя "Графіка-2011", якая працуе ў Палацы мастацтва, выходзіць далёка за рамкі заяўленай уласна выстаўкі членаў творчай секцыі графікі БСМ, бо ў ёй прынялі ўдзел мастакі іншых секцый ды аб'яднанняў, а таксама творцы з рэгіёнаў краіны, у прыватнасці, з Брэста, Гродна і Пінска. Такім чынам, экспазіцыя цалкам адпавядае статусу рэспубліканскай. І гэта правільна.

На мой погляд, яна дае ўсебаковае ўяўленне пра творчыя дасягненні беларускіх графікаў за апошнія два гады. І хаця гледачы добра ведаюць многіх з удзельнікаў па ранейшых выстаўках, гэтая творчая справаздача з'яўляецца своеасаблівым адкрыццём і для аматараў-/i/content/pi/cult/348/6565/7-4.jpgгурманаў мастацтва. Тут не толькі шырокая тэматыка, разнастайныя віды і жанры графічнай творчасці - ад гісторыі беларускага народа да сімволікаалегарычных пошукаў таго, чым мы сёння жывём, ад "фігуратыўнага" рэалізму да абстракцыі. Тэхнікі і матэрыялы - практычна ўсе, што існуюць сёння ў нашай графічнай "гаспадарцы": лінарыт, літаграфія, афорт, аловак, пяро, пастэль, акрыл, фотапрынт, гратаж, змяшаная тэхніка, шмат акварэлі (хаця я апошнюю больш прылічваю да жывапісу, бо з графікай яе звязвае толькі папера). Ёсць таленавітыя работы і ў кніжнай ілюстрацыі: Н.Сустава, М.Казлоў, У.Вішнеўскі, У.Даўгяла, Т.Шэлест, З.Ягоўдзік (яе прыгожы дыплом - ілюстрацыі да твора В.Морт "Утопія", мне вельмі спадабаўся). На высокім узроўні выглядаюць творы Ю.Хілько да вершаў М.Багдановіча, М.Басалыгі - да кнігі У.Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", І.Гардзіёнка - да кнігі А.Краўцэвіча "Гедымін".

/i/content/pi/cult/348/6565/7-5.jpgТак што "чуткі" аб тым, нібы беларуская кніжная графіка знаходзіцца сёння ў нейкай стагнацыі, не адпавядаюць рэальнасці. Тут больш пытанняў да выдавецтваў, якія павінны на ўсю моц выкарыстаць п а т э н ц ы я л п а д о б н ы х мастакоў.

Так, выстаўка дае вялікі матэрыял для размовы аб разнастайнасці нашай выяўленчай культуры, аб майстэрстве мастакоў-графікаў, аб імкненні творцаў, старэйшых і маладых, ствараць абагульнены вобраз таго свету, у якім мы жывём, па-філасофску падысці да складаных праблем, што нас хвалююць. Можна назваць шэраг работ, дзе прысутнічае вострае аўтарскае "Я" - часам ускладненае асацыятыўнасцю пластычных хадоў, часам паглыбленае тонкім духоўным дыялогам з жыццём, часам афарбаванае ў нейкае экстравагантнае чорна-белае ці каляровае "адзенне". Гэта, да прыкладу, графічныя серыі Р.Сустава, Ю.Шацілы, У.Вішнеўскага, афорты Л.Алімава, Г.Цімохавай, Г.Ларынай-Дзіміра, літаграфіі А.Басалыгі, В.Нікішынай, малюнкі Я.Шатохіна, акварэлі Я.Шутава, М.Бушчыка, Ю.Якавенкі, У.Рынкевіча, В.Паўлаўца, П.Татарнікава - усіх не пералічыць, бо экспазіцыйная карціна папраўдзе цікавая і дае шмат магчымасцей для асэнсавання таго, што ж на самой справе адбываецца ў айчыннай графіцы. Ці ёсць творы не вельмі дасканалыя? Канешне, як і на ўсялякай выстаўцы, але і гэтыя, "не вельмі дасканалыя", - таксама "аб'ектыўны зрэз" нашага мастакоўскага быцця.  

 

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"