“Паланэзы…” з Беларусі

№ 44 (1015) 29.10.2011 - 05.11.2011 г

27 кастрычніка ў Віляноўскім палацава-паркавым ансамблі ў Варшаве адкрылася выстаўка “Паланэзы на вяртанне”, прысвечаная постаці кампазітара М.К. Агінскага.

/i/content/pi/cult/348/6559/3-3.jpg

 Матэрыялы для экспазіцыі прадастаўлены з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, і менавіта яго дырэктар Зінаіда Кучар правяла першую экскурсію па выстаўцы. На ёй дэманструюцца дакументы з асабістага архіва кампазітара, яго партрэты, а таксама выявы сям'і і атачэння Агінскага, ноты, лісты.

Як распавёў "К" саветнік па культуры Пасольства Беларусі ў Польшчы Васіль Чэрнік, менавіта наша дыппрадстаўніцтва спрыяла арганізацыі выстаўкі. Яно і прафінансавала падзею, таксама ініцыятыву падтрымалі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і сам палацава-паркавы ансамбль.

Выстаўка пасля паказу ў Варшаве выправіцца ў іншыя гарады Польшчы.