Ноч на дзве дзеі

№ 44 (1015) 29.10.2011 - 05.11.2011 г

“Калядныя вечары” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы распачнуцца ўжо 2 лістапада.

 

Гаворка - пра найноўшую пастаноўку Мікалая Пінігіна: тэатральную фантазію ў дзвюх дзеях "Ноч на Каляды" паводле Мікалая Гогаля.

 Як заўжды, спектаклі мастацкага кіраўніка калектыву вызначае сапраўды зорны склад творчай групы. Сцэнаграфія - Зіновія Марголіна, музыка - Андрэя Зубрыча, а галоўныя ролі выконваюць прадстаўнікі малодшага пакалення купалаўцаў Арцём Бародзіч, Ганна Хітрык, Святлана Зелянкоўская, Павел Харланчук-Южакоў, Аляксандр Казела, а таксама народныя артысты Беларусі Сяргей Журавель і Мікалай Кірычэнка, заслужаныя артысты краіны Зоя Белахвосцік, Сяргей Краўчанка, Наталля Качаткова, Тамара Нікалаева...

Як зазначаюць у тэатры, Мікалай Пінігін па-майстэрску стварыў сапраўды захапляльнае відовішча, дзе атмасфера народнага карнавалу не можа пакінуць абыякавым нікога з гледачоў.