Экшн для музея

№ 44 (1015) 29.10.2011 - 05.11.2011 г

У лістападзе з дабрачыннымі канцэртамі ў палацы Румянцавых-Паскевічаў выступяць педагогі, студэнты і творчыя калектывы Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага.

 

Сродкі выручаныя ад мерапрыемстваў, будуць накіраваны на ўзвядзенне новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны. Канцэрты "Ступені майстэрства. Да 90годдзя каледжа мастацтваў" пройдуць 3, 16 і 30 лістапада ў Белай гасцёўні палаца.

Таксама днямі, там жа, адбылася перадача матэрыялаў з архіва легендарнага міністра замежных спраў СССР Андрэя Грамыкі. Дакументы для музеяў Гомеля і Веткі прадаставіла Асацыяцыя расійскіх дыпламатаў.