Сродкі выручаныя ад мерапрыемстваў, будуць накіраваны на ўзвядзенне новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны. Канцэрты "Ступені майстэрства. Да 90годдзя каледжа мастацтваў" пройдуць 3, 16 і 30 лістапада ў Белай гасцёўні палаца.
Таксама днямі, там жа, адбылася перадача матэрыялаў з архіва легендарнага міністра замежных спраў СССР Андрэя Грамыкі. Дакументы для музеяў Гомеля і Веткі прадаставіла Асацыяцыя расійскіх дыпламатаў.