Узнагароджаны краінай

№ 44 (1015) 29.10.2011 - 05.11.2011 г

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка падпісаў Указ, у адпаведнасці з якім вялікая група грамадзян удастоена дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь.

 

Як паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, сярод уганараваных - шэраг нашых калег-журналістаў. Ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны галоўны рэдактар установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" Павел Якубовіч. Ордэна Пашаны ўдастоены, сярод іншых, галоўны рэдактар установы "Рэдакцыя газеты "Рэспубліка" Анатоль Лемяшонак. Ордэнам Францыска Скарыны ўганараваны, у прыватнасці, намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Людміла Кавалёва і першы намеснік галоўнага рэдактара ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" Міхаіл Лябедзік.

Група работнікаў СМІ ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Акрамя таго, вялікая група грамадзян удастоена ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь. У тым ліку, народным артыстам Беларусі стаў вядучы майстар сцэны Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Сяргей Журавель, а заслужаным дзеячам мастацтваў краіны - рэжысёр-мультыплікатар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Ігар Волчак.