Па яго выніках са 137 чалавек, што прайшлі папярэдні адбор, аўтарытэтнае журы на чале з кампазітарам, педагогам, членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу краіны па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Аленай Атрашкевіч вызначыла ў трох намінацыях 26 лаўрэатаў і 16 уладальнікаў спецпрызоў. Прычым гэта не толькі навічкі на эстрадзе, але і пераможцы шматлікіх іншых творчых спаборніцтваў.
Нягледзячы на тое, што конкурс праводзіўся Першым каналам Беларускага радыё, версію яго фінальнага канцэрта ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі змогуць пабачыць і тэлегледачы.