Малітва на Святой зямлі

№ 43 (1014) 22.10.2011 - 29.10.2011 г

25 кастрычніка ў храме ў гонар Гасподняй малітвы загучыць беларуская мова, а на яго сцяне з’явіцца тэкст “Ойча наш” па-беларуску.

 

Згодна з царкоўным паданнем, тым месцам, дзе маліўся Гасподзь, была Елеонская гара пад Іерусалімам. Ужо ў IV стагоддзі там паўстаў храм у гонар Гасподняй малітвы.

За стагоддзі сваёй гісторыі храм неаднойчы руйнаваўся, але штораз аднаўляўся. Параўнальна нядаўна з'явілася традыцыя ўстанаўліваць на сценах касцёла керамічныя табліцы з тэкстам Гасподняй малітвы на розных мовах свету. У хуткім часе іх колькасць дасягнула 130. І неўзабаве гэты спіс папоўніцца таблічкай на беларускай мове.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця табліцы прымуць удзел каталіцкія біскупы Беларусі, а таксама каля 150 пілігрымаў з нашай краіны.