Пляцоўка для Кніжнай

№ 43 (1014) 22.10.2011 - 29.10.2011 г

Ганаровым госцем ХІХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая пройдзе 8 — 12 лютага 2012 года, будзе Венесуэла.

 

Пра гэта паведаміла на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні выстаўкі-кірмашу першы намеснік міністра інфармацыі нашай краіны Лілія Ананіч.

Традыцыйна выстаўка-кірмаш праходзіла ў "БелЭКСПА", аднак сёлета ў сувязі з адкрыццём пасля рамонту адноўленага будынка па праспекце Пераможцаў месца правядзення форуму можа змяніцца.

Загадчык аддзела гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Пасольства Марыя Элена Рохас адзначыла: па магчымасці на выстаўку-кірмаш прыбудуць выдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі, паліграфісты, а таксама міністр культуры Венесуэлы.