Пра гэта паведаміла на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні выстаўкі-кірмашу першы намеснік міністра інфармацыі нашай краіны Лілія Ананіч.
Традыцыйна выстаўка-кірмаш праходзіла ў "БелЭКСПА", аднак сёлета ў сувязі з адкрыццём пасля рамонту адноўленага будынка па праспекце Пераможцаў месца правядзення форуму можа змяніцца.
Загадчык аддзела гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Пасольства Марыя Элена Рохас адзначыла: па магчымасці на выстаўку-кірмаш прыбудуць выдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі, паліграфісты, а таксама міністр культуры Венесуэлы.