Якраз тады будзе адзначацца 200-годдзе з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. Да гэтага часу запланавана і добраўпарадкаванне маляўнічага парку ў Залессі.
Акрамя таго, у праекце Музея-сядзібы "Беларусь Старажытная", распрацаваным прадстаўніком фонду Мікалаем Тамашэўскім, паступова ўвасабляецца ў жыццё яшчэ адна цікавая ідэя: "сабраць" замкі Беларусі ў раёне Маладзечна. Наведвальнікі змогуць убачыць паменшаныя ў маштабе 1:25 копіі прыкладна 20 старадаўніх помнікаў архітэктуры. Як мяркуецца, у перспектыве праект будзе ўключаны ў Дзяржаўную праграму "Замкі Беларусі" на 2012 - 2018 гг.