Дырэктар установы Галіна Ладзісава паведаміла "К", што гэтыя мерапрыемствы ладзяцца ў рамках Дзён Чэшскай культуры ў Беларусі, ініцыяваных Пасольствам Чэшскай Рэспублікі, а дакладней - яе Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Йіржы Карасам.
Дні Чэшскай культуры ў Беларусі, нагадаем, распачаліся яшчэ 16 верасня. У Белдзяржфілармоніі тады адбыўся канцэрт твораў чэшскіх кампазітараў у выкананні аркестра Вялікага тэатра оперы і балета.
7 кастрычніка ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстаўка чэшскага скульптара Отмара Олівы. А ў галерэі Пасольства Чэхіі гэтымі днямі экспануюцца творы беларускіх мастакоў: дзіцячая кніжная графіка Аксаны Аракчэевай, жывапіс Анатоля і Алены Бараноўскіх, Віталя Герасімава, Леаніда Дударэнкі.