З чаго пачыналася песня?

№ 41 (1012) 08.10.2011 - 15.10.2011 г

Нясвіжчына: хор з гісторыяй

/i/content/pi/cult/345/6466/13-3.jpg

Выступаў Лявонавіцкі народны хор. У іх выкананні гучалі беларускія песні. Разам з гасцямі і сябрамі калектыў адзначыў 85годдзе з дня заснавання.

А ўсё пачыналася з гуртка. Напачатку яго ўдзельнікамі былі Васіль Бенька, Юльян Непаканчыцкі, Іван Чарняўскі, Пятрусь Шчарбач. Ёсць у пераліку гэтых імён і прозвішча паэта, кампазітара Сяргея Новіка-Пеюна, у бацькоўскай хаце якога і праходзілі першыя рэпетыцыі апантаных спевакоў. У далёкім 1926 годзе, нягледзячы на забарону, лявонаўцы самі складалі рэпертуар выступленняў. У выкананні самадзейных артыстаў гучалі беларускія, украінскія, польскія, рускія народныя песні.

Вядомы краязнаўца, былы настаўнік з вёскі Лявонавічы Расціслаў Ждановіч, які шмат гадоў жыцця аддаў вывучэнню культурна-гістарычнай спадчыны роднага краю, прадставіў спіс з прозвішчамі і фотакарткамі тых артыстаў хору, якія стаялі ля вытокаў яго стварэння. Дык вось, хор, як сведчаць пэўныя звесткі, быў створаны 18 ліпеня 1926-га, а ля вытокаў яго нібыта стаяў Новік-Пяюн.

 - Праўда, - кажа краязнаўца Расціслаў Ждановіч, - нядаўна атрыманыя паперы з Польшчы сведчаць аб іншым. У прыватнасці, аб тым, што дваццацігадовы Сяргей Пяюн з 1 верасня 1926-га працаваў настаўнікам у маёнтку Свет, які знаходзіцца паблізу Віслы. І, вядома ж, ён аніяк не мог кіраваць хорам. Верагодна, апошні быў створаны крыху пазней: мабыць, у кастрычніку - лістападзе... Дарэчы, на той час у вёсцы Цякалаўшчыне, што непадалёк ад Лявонавічаў, жыла сям'я Кудрукоў. Там быў свой хор, а потым іх аб'ядналі, і Уладзімір Міхайлавіч Кудрук кіраваў гэтымі пеўчымі калектывамі і ў сваёй вёсцы, і ў Лявонавічах да 1939 года...

Валянцін БАРЫСЕВІЧ

На здымку: Лявонавіцкі народны хор.