Чыё ж срэбра?

№ 41 (1012) 08.10.2011 - 15.10.2011 г

Шэрагам узнагарод па выніках V Міжнароднага конкурсу памятных манет “Манетнае сузор’е” ўганараваны манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

 

Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыі ўстановы.

 У прыватнасці, у намінацыі "Удалае мастацкае рашэнне" ІІ месца прысуджана сярэбранай памятнай манеце "Constitution" серыі "Парусныя караблі". Гэткую ж пазіцыю як лепшая сярэбраная манета года заняла "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Смаленская" серыі "Праваслаўныя цудатворныя іконы". А ІІІ месца ў гэтай жа намінацыі заваявала памятная манета "Славянка".

 Абвяшчэнне вынікаў конкурсу і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбыліся ў Санкт-Пецярбургу. У ходзе прэзентацыі манет удзельнікамі сустрэчы - спецыялістамі банкаў і манетных двароў, мастакамі розных краін- былі дадзены станоўчыя водгукі аб тэматыцы, мастацкім выкананні памятных манет Нацбанка Беларусі і выкарыстанні самых прагрэсіўных тэхналогій пры іх чаканцы.