Мемарыял у каноне

№ 41 (1012) 08.10.2011 - 15.10.2011 г

Што проціпаставіць недаўгавечнаму хараству?

/i/content/pi/cult/345/6449/9-3.jpg

14 жніўня ў Мінску адбылося асвячэнне капліцы ў гонар іконы /i/content/pi/cult/345/6449/9-2.jpgБожай Маці "Знаменне" на брацкіх могілках часоў Першай сусветнай вайны.

У сваёй прамове Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт сказаў: "Сёння гэтае месца спачыну нашых продкаў займела выгляд, дастойны іх светлай памяці. Цэнтрам жа дадзенага мемарыяла, агульным помнікам славе і подзвігам пахаваных тут воінаў, стала збудаваная і асвечаная намі капліца ў гонар іконы Божай Маці "Знаменне". Спрадвеку гэты вобраз нябеснай заступніцы шануецца ў нашай Айчыне як сімвал апякунства воінства і абароны мірных людзей ад варожага нашэсця. Перад гэтай іконай нашы продкі маліліся напярэдадні перамаганосных бітваў..."

Філарэт выказаў удзячнасць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку, гарадскім уладам, архітэктарам, мастакам, будаўнікам, гісторыкам - усім, хто стварыў гэты святы мемарыял. Так, вялікі ўнёсак у мазаічнае афармленне інтэр'ера капліцы зрабілі мастакі-манументалісты Сяргей Бышнёў, Фёдар Драгун, Аляксей Суша, Валерый Чайка і архітэктар Мікалай Дзятко.

 /i/content/pi/cult/345/6449/9-1.jpgБрацкія могілкі воінаў Першай сусветнай вайны з'явіліся ў Мінску на зямельным участку паміж сённяшняй вуліцай Чарвякова і Старавіленскім трактам увосень 1914 г. Да 1918-га тут пахавалі больш за пяць тысяч салдат і афіцэраў, у асноўным, памерлых ад ран у шпіталях горада. Але пасля вайны могілкі былі занядбаны: частку тэрыторыі забудавалі, частку - аддалі пад Старажоўскі рынак, дзе прадавалі жывёл і птушак. Пасля скасавання рынку тэрыторыя могільніка атрымала статус аб'екта гісторыка-культурнай спадчыны. На шчасце, захаваўся спіс воінаў, якія былі тут пахаваны: імёны многіх з іх сёння ўвекавечаны на мемарыяльных плітах капліцы.

Стварэнне помніка асабліва важнае яшчэ і таму, што хутка мы адзначым 100-годдзе з часу пачатку Першай сусветнай вайны. Гэтая дата будзе шырока ўзгадвацца ў еўрапейскіх краінах - удзельніцах тых трагічных і гераічных падзей. І вось у Мінску паўстаў велічны помнік, што, па словах Філарэта, "з'яўляецца сведчаннем духоўнага адраджэння нашай краіны, якое, ласкай Божай, адбываецца ў саюзе і супрацоўніцтве дзяржавы і Царквы".

Дык вось, аўтарскі калектыў у складзе мастакоў і архітэктара стварыў мазаічныя кампазіцыі на найвышэйшым прафесійным узроўні. Кампазіцыйна цэласныя, гарманічныя па колеры, ідэальна "ўкампанаваныя" ў інтэр'ер капліцы, яны сваім /i/content/pi/cult/345/6449/9-4.jpgдухоўным зместам узвышаюць і ачышчаюць душу чалавека, які ў ёй знаходзіцца. Тут прадстаўлены традыцыйныя для правасл а ў н а г а м а с тацт в а вобразы, што цалкам адпавядаюць кананічным нормам: гэта кампазіцыі "Маці Божая "Знаменне", "Этымасія з Серафімамі, якія маюць быць", "Архангел Міхаіл", "Спас Нерукачынны" на ўбрусе", "Архангел Гаўрыіл" і ў купале - арнаментальная кампазіцыя.

Матэматычная выверанасць элементаў і натхнёнасць формы цудоўна выяўляюць духоўнае светаадчуванне аўтараў. Ім уласцівыя гарманічнае спалучэнне глыбіні зместу святых праваслаўных вобразаў і эмацыйных выразных сродкаў, рацыянальны аналіз асаблівасці матэрыялу - смальты - і логіка функцыянальнага прызначэння.

Колеры гучаць моцна, як смарагды, ззяюць надзвычайным бляскам, выяўляючы не недаўгавечнае хараство, а ўнутраную духоўную сутнасць.

Па вялікім рахунку, у капліцы мастацкая функцыя - адна: лячыць душы людзей. І гэтую місію мемарыял па ўвекавечанні памяці ахвяр Першай сусветнай вайны, дзякуючы, у тым ліку, манументальным мазаікам, выконвае годна.

 

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"