Прынты і фрагменты

№ 41 (1012) 08.10.2011 - 15.10.2011 г

20 кастрычніка ў сталічным Палацы мастацтва мае адбыцца Рэспубліканская мастацкая выстаўка “Манументальнае мастацтва Беларусі”.

 

У экспазіцыі будуць прадстаўлены манументальны і манументальна-дэкаратыўны жывапіс, творы ДПМ, зробленыя ў інтэр'ерах і экстэр'ерах дзяржаўных і грамадскіх будынкаў, манументальная, мемарыяльная і паркавая скульптура.

Глядач пабачыць найлепшыя творы за апошняе дзесяцігоддзе ў выглядзе іх фотапрынтаў, фрагментаў кардонаў, эскізаў і рабочых мадэлей, а таксама - няздзейсненых праектаў.