У экспазіцыі будуць прадстаўлены манументальны і манументальна-дэкаратыўны жывапіс, творы ДПМ, зробленыя ў інтэр'ерах і экстэр'ерах дзяржаўных і грамадскіх будынкаў, манументальная, мемарыяльная і паркавая скульптура.
Глядач пабачыць найлепшыя творы за апошняе дзесяцігоддзе ў выглядзе іх фотапрынтаў, фрагментаў кардонаў, эскізаў і рабочых мадэлей, а таксама - няздзейсненых праектаў.