Традыцыі “Залатога шлягера”

№ 41 (1012) 08.10.2011 - 15.10.2011 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам ХІІ Міжнароднага музычнага фестывалю “Залаты шлягер”, які адкрыўся на гэтым тыдні ў Магілёве.

/i/content/pi/cult/345/6434/2-1.jpg

Як паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "Залаты шлягер" ператварыўся ў адну з буйных культурных акцый, якія традыцыйна праводзяцца на беларускай зямлі.

Як адзначыў Прэзідэнт, галоўнай мэтай фестывалю з'яўляецца папулярызацыя найлепшых узораў песеннага мастацтва.

"За час свайго існавання "Залаты шлягер" набыў вядомасць і заваяваў заслужаны аўтарытэт. Дзякуючы фестывалю мы маем унікальную магчымасць пачуць незабыўныя творы мінулых гадоў у выкананні праслаўленых майстроў сцэны", - адзначаецца, у прыватнасці, у віншаванні.

Беларускі Лідар выказаў перакананне, што і ў бягучым годзе гэты культурны форум парадуе гледачоў яркімі адкрыццямі і цікавымі сустрэчамі з любімымі артыстамі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам фестывалю моцнага здароўя, творчага натхнення, маляўнічых уражанняў, шчасця і дабра.