Полаччына: адрас міласэрнасці

№ 40 (1011) 01.10.2011 - 08.10.2011 г

Дапаможам сябру!

/i/content/pi/cult/344/6431/13-1.jpg

Цудоўных творчых асоб, што ўражваюць самабытнасцю і непаўторнасцю, на Полаччыне шмат. Такая і Ірына Гарбунова - кіраўнік народнага ансамбля народнай песні "Заманіха" Полацкага РДК.

Яна скончыла Наваполацкі музычны каледж. "Заманіхай" кіруе з 2000 года. Таленавітая выканаўца, выдатная вакалістка, мэтанакіраваны кіраўнік. А яшчэ - творца: у рэпертуар калектыву ўключаны яе асабістыя сачыненні... Ансамбль - лаўрэат Міжнароднага фестывалю "Звіняць цымбалы і гармонік", удзельнік абласнога свята "Браслаўскія зарніцы", рэспубліканскіх "Дажынак"... "Заманіха" выступала ва Украіне, Польшчы, Расіі, Латвіі. Таму не дзіва, што Ірына Віктараўна - чалавек года Віцебшчыны, лепшы клубны работнік вобласці. І ўсё гэта - за дзесяць гадоў існавання ансамбля...

Здарылася бяда: да Ірыны прыйшла хвароба. Ірына - вельмі моцны духам чалавек. Але, на жаль, адной сілай духу дапамагчы не атрымліваецца. 28 верасня ў Полацкім РДК адбыўся дабрачынны канцэрт з удзелам лепшых калектываў раёна "Не застанемся абыякавымі". Усе сабраныя сродкі накіраваны на лячэнне Ірыны Гарбуновай. Нумары рахункаў, на якія можна накіраваць грошы для лячэння Ірыны Віктараўны, а таксама нашы кантакты знаходзяцца ў рэдакцыі.

 Наталля ДЗЁМІНА, дырэктар Полацкага РДК