Мерапрыемства прайшло ў рамках музейнага праекта "Мы родам з СССР". Пад час вечарыны госці пазнаёміліся з армянскім паэтам і мастаком Кавесам Зарышам (гэта псеўданім Саака Антанесяна) - чалавекам, які актыўна прапагандуе беларускую культуру ў Рэспубліцы Арменія, займаецца арганізацыяй выставак аматарскай мастацкай творчасці ў Мінску і Ерэване.
На літаратурнай вечарыне Кавес Зарыш прадставіў экспазіцыю жывапісу ды фотаздымкі прыгожых мясцін сваёй радзімы. Таксама пад час імпрэзы гучалі радкі з твораў Якуба Коласа ў перакладзе на армянскую мову і песні каўказскага народа.
Праект "Мы родам з СССР" прадоўжыць сваю дзейнасць і надалей. Як зазначыла намеснік дырэктара музея Ганна Зайцава, да канца года плануецца правесці мерапрыемства з удзелам гасцей з Літвы.