“...Дама” і яе Гран-пры

№ 40 (1011) 01.10.2011 - 08.10.2011 г

Днямі ў чэшскай Астраве завяршыўся ІХ Міжнародны фестываль “SPECTACULO INTERESSE Ostrava”, на якім трыумфавалі беларусы.

 

 Гэты прадстаўнічы форум лялечнага тэатральнага мастацтва сабраў лепшыя спектаклі з Чэхіі, Польшчы, Літвы, Славеніі, Славакіі, Ізраіля, Украіны, Вялікабрытаніі, Галандыі. Беларусь прадстаўляў Гродзенскі дзяржаўны тэатр лялек з пастаноўкай "Пікавая дама". Міжнароднае журы высока ацаніла працу гродзенцаў: беларускі спектакль атрымаў Гран-пры форуму, абышоўшы нават сусветную зорку лялечнага мастацтва Эдуарда Пайва. "Пікавая дама" была прызнана бездакорнай па ўсіх пазіцыях: рэжысуры, сцэнаграфіі і акцёрскім выкананні.

Гродзенскія лялечнікі ўжо атрымалі запрашэнне на наступны фэст, які пройдзе праз два гады. А "Пікавая дама" накіроўваецца на юбілейны фестываль "Абразцоў-фэст" у Маскву.