Венесуэла ў Гомелі

№ 40 (1011) 01.10.2011 - 08.10.2011 г

Культурная сталіца Беларусі і СНД-2011— Гомель — працягвае маштабныя культурныя акцыі. Так, 28 верасня тут распачаліся Дні культуры Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.

/i/content/pi/cult/344/6402/2-3.jpg

Як распавялі "К" у аддзеле культуры Гомельскага гарвыканкама, цягам некалькіх дзён у горадзе над Сожам адбываліся лекцыі для студэнтаў і школьнікаў па гісторыі Венесуэлы, праходзілі выступленні творчых калектываў з гэтай паўднёваамерыканскай краіны, а таксама канцэрт Сімфанічнага аркестра Гомеля пад кіраўніцтвам Херарда Эстрады і іншых венесуэльскіх артыстаў.

Да таго ж, у рамках акцыі, 29 верасня ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі адкрылася выстаўка "Галерэя герояў", прымеркаваная да 200-годдзя з дня падпісання Акта аб незалежнасці Венесуэлы. Наведвальнікі экспазіцыі цягам двух тыдняў змогуць пазнаёміцца не толькі з гісторыяй гэтай краіны, але і ўбачыць партрэты вядомых палітычных дзеячаў і герояў - удзельнікаў пятнаццацігадовай вайны (1810- 1825), якія змагаліся за яе Незалежнасць.