Суладны аркестр Садружнасці

№ 39 (1010) 24.09.2011 - 23.09.2011 г

28 верасня на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбудзецца выступленне Маладзёжнага сімфанічнага аркестра Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

/i/content/pi/cult/343/6398/2-4.jpg

Гэта будзе яшчэ адзін творчы візіт знакамітага маэстра, народнага артыста СССР Уладзіміра Співакова ў нашу краіну - цяпер ужо ў якасці мастацкага кіраўніка аркестра. А салістамі ў канцэртнай праграме стануць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Фэн Нін (скрыпка, Кітай) і Аляўціна Яравая (сапрана, Украіна).

Цудоўны канцэрт пройдзе па ініцыятыве і пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. Яго арганізатарамі з'яўляюцца Маскоўская дзяржаўная філармонія пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Імпрэза адбудзецца ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў", якая пройдзе ў Мінску 28 - 29 верасня. Адна з яе секцый прысвечана супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы - у тым ліку і культуры.