Гэта будзе яшчэ адзін творчы візіт знакамітага маэстра, народнага артыста СССР Уладзіміра Співакова ў нашу краіну - цяпер ужо ў якасці мастацкага кіраўніка аркестра. А салістамі ў канцэртнай праграме стануць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Фэн Нін (скрыпка, Кітай) і Аляўціна Яравая (сапрана, Украіна).
Цудоўны канцэрт пройдзе па ініцыятыве і пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. Яго арганізатарамі з'яўляюцца Маскоўская дзяржаўная філармонія пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Імпрэза адбудзецца ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў", якая пройдзе ў Мінску 28 - 29 верасня. Адна з яе секцый прысвечана супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы - у тым ліку і культуры.