Птушка года
Манета "Вялікі кулён" - з серыі "Птушка года". Сярэбраная - наміналам 10 рублёў, медна-нікелевая - наміналам 1 рубель. Дыяметр - 32 мм. Аверс: уверсе - рэльефнае адлюстраванне Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры - выява маленькай птушкі на далонях. Рэверс: у цэнтры - рэльеф вялікага краншнэпа (сёлета ён прызнаны ў Беларусі Птушкай года); па крузе - надпісы: злева - "Вялікі кулён", справа - "Птушка года".
Парусныя караблі
Манета "Крузенштэрн"- з серыі "Парусныя караблі". Сярэбраная - наміналам 20 рублёў, медна-нікелевая - наміналам 1 рубель. Аверс: рэльефнае адлюстраванне Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. У цэнтры манет на фоне навігацыйнай марской карты - стылізаваная выява ружы вятроў (на сярэбранай - з нанесенай галаграмай). Рэверс: у цэнтры - адлюстраванне аднаго з быстраходных паруснікаў свету "Крузенштэрн" на фоне марскога пейзажу.