Шоу барабанаў

№ 39 (1010) 24.09.2011 - 23.09.2011 г

Сёння ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца шоу этнічных барабанаў “TekaDum”, а таксама канцэртная праграма гурта “Lexpiri”.

звычайнага мерапрыемства, кожны, хто завітае ў музей гэтым днём, ніколі аб тым не пашкадуе. Бо ў гэты ж дзень ва ўстанове культуры будзе зладжана не толькі канцэртная праграма, але і фотавыстаўка "Нявыдуманая Афрыка" легендарнага падарожніка, таленавітага аўтара і фатографа Сяргея Мілюхіна, які працуе пад псеўданімам Сіндбад Мараход.

Шматлікія фотаздымкі Эфіопіі не толькі нададуць неабходнага антуражу канцэртнай праграме, але і, магчыма, дазволяць палюбіць далёкі афрыканскі кантынент і яго насельніцтва. Бо плямёны, што там жывуць, уяўляюць унікальны пласт сусветнай культуры, які, несумненна, будзе цікавы кожнаму наведвальніку музея.