Для рэстаўрацыі палаца

№ 39 (1010) 24.09.2011 - 23.09.2011 г

Дабрачынная акцыя

9 - 11 верасня аддзел культуры Шчучынскага райвыканкама праводзіў цыкл мерапрыемстваў "Маўклівыя сведкі гісторыі".

Усё пачалося з выступлення Камернага хору Гродзенскай капэлы пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Ларысы Іконнікавай. Капэла выканала песню Ігара Лучанка "Спадчына". Як пазней падкрэсліла начальнік аддзела культуры Яніна Міраненка, кожны з нас асабіста адказны за тое, каб гэтая спадчына засталася і нашым спадкаемцам. Менавіта таму ўсе сродкі ад продажу білетаў пайшлі на дабрачынны рахунак для рэстаўрацыі палаца ДруцкіхЛюбецкіх, які знаходзіцца ў цэнтры Шчучына. Плануецца, што будынак будзе выкарыстоўвацца як Палац творчасці дзяцей і моладзі. І для турыстаў - цікавостка, і для развіцця юначых талентаў - усе ўмовы...

На аб'ектах жа былога палацавага комплексу князёў Святаполк-Чацвярцінскіх сабраліся на пленэр мастакі - выпускнікі Акадэміі мастацтваў Наталля Табушава, Аляксей Навумчык, Марына Барысенкава, Дар'я Шышкова і іншыя.

Заключным мерапрыемствам цыкла "Маўклівыя сведкі гісторыі" стала ўрачыстае адкрыццё выстаўкі. Мяркуецца, што створаныя мастацкія палотны будуць экспанавацца ў розных кутках нашай краіны. Пад час выставак будзе дадзена спасылка на дабрачынны рахунак для рэстаўрацыі палацавага комплексу.

Таццяна ПЯТРОВА