У свяце бралі ўдзел танцавальныя і песенныя калектывы і салісты, мастакі і народныя майстры. Фестываль арганізаваны Беларускім таварыствам інвалідаў, Беларускім таварыствам глухіх і Рэспубліканскім таварыствам інвалідаў па зроку. Шмат гадоў малюе родны горад Леў Кункін, сябра Мастацкай асацыяцыі мастакоў з парушэннямі слыху, які прыняў удзел у фестывалі. 75-гадовы творца падарожнічае па Беларусі з мальбертам, а ягоныя творы нязменна прывабліваюць публіку.
У намінацыях "Мастацкая творчасць" і "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" вызначыліся Ларыса Гетнер, Наталля Бандарэнка, Вольга Бялецкая, Іван Ліштман, Валянціна Махнач і Людміла Сабалеўская. Лаўрэатамі фестывалю сталі жыхары сталіцы Вера Яновіч, Андрей Яўменаў, Леў Кункін, Патрыцыя Курганава і Людміла Краснова, а таксама харэаграфічны калектыў "Мандарын" і Арцём Грыбко.
Эла ОЛІНА