Наш родны кут у Вейхерове

№ 38-39 (804-805) 29.09.2007 - 05.10.2007 г

20 верасня ў Музеі кашубска-паморскай музыкі і пісьменства г.Вейхерова (Паморскае ваяводства Польшчы) адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Мой родны кут”, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. На выстаўцы прадстаўлена 37 работ В.Шаранговіча па матывах твораў беларускіх класікаў.

 /i/content/pi/cult/130/635/Nash-rodny-kut.jpg
Месца правядзення выстаўкі абрана не выпадкова. Гісторыя горада
Вейхерова звязана з Беларуссю. Заснавальнік горада Якуб Вейхер (XVII ст.) падчас руска-шведскай вайны трапіў у акружэнне пад Белай (на тэрыторыі сучаснай Беларусі) і даў зарок: калі ўратуецца, дык збудуе на радзіме горад, у якім заснуе храм.
На адкрыцці мастацкай выстаўкі прысутнічалі прадстаўнікі рэгіянальных улад, маладое пакаленне беларускай дыяспары, творчая інтэлігенцыя, бізнесмены, навучэнцы сярэдніх школ г. Вейхерова, журналісты.
Ва ўступным слове Генеральны консул Беларусі ў Гданьску Р.Есін адзначыў, што адкрыццё выстаўкі працягвае цыкл мерапрыемстваў, арганізаваных у Польшчы да юбілеяў беларускіх Песняроў. 23 чэрвеня ў Гданьску быў адкрыты памятны знак у гонар Я.Купалы. Беларуская дыяспара і жыхары Памор’я атрымалі яшчэ адну магчымасць судакрануцца з беларускай культурай і мастацтвам. Было падкрэслена, што творчасць В.Шаранговіча глыбока народная і непарыўна звязана з роднай зямлёй, беларускім народам.
Стараста Вейхероўскага павета Юзэф Рэшке і віцэ-прэзідэнт г. Вейхерова Богдан Такловіч у выступленнях зазначылі, што за короткі час жыхары рэгіёна змаглі не толькі пазнаёміцца з эканамічным патэнцыялам Беларусі, але і даведацца пра беларускую культуру. Мерапрыемствы такога плана спрыяюць умацаванню добрасуседскіх адносін і развіццю міжрэгіянальных сувязей.

Паводле матэрыялаў Генеральнага консульства Беларусі ў Гданьску
На здымку: Генеральны консул Беларусі ў Гданьску Р.Есін з групай навучэнцаў вейхероўскіх школ падчас адкрыцця выстаўкі.