Філарманічныя рарытэты

№ 37 (1008) 10.09.2011 - 16.09.2011 г

Сёння сталічная філармонія адкрывае 74-ы сезон. Паводле традыцыі, выступіць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам краіны Аляксандрам Анісімавым.

Сярод салістаў-  пераможца шматлікіх міжнародных конкурсаў, лаўрэат нядаўняга конкурсу імя П.Чайкоўскага, малады беларускі віяланчэліст Іван Карызна. А ў праграме-  спрэс рарытэты.

Шмат прыемных сюрпрызаў абяцае і ўвесь сезон. Адзін толькі Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца падрыхтаваў да яго ажно 11 новых праграм. Сярод іх -  прысвечаныя, у прыватнасці, 120-годдзю  з дня нараджэння М.Багдановіча, 130годдзю з дня нараджэння Я.Купалы.  

Такім жа насычаным будзе сезон практычна для кожнага філарманічнага калектыву. Ды што казаць, калі штодзень наша філармонія праводзіць ажно па пяць канцэртаў, улічваючы гастрольныя!