Сярод салістаў- пераможца шматлікіх міжнародных конкурсаў, лаўрэат нядаўняга конкурсу імя П.Чайкоўскага, малады беларускі віяланчэліст Іван Карызна. А ў праграме- спрэс рарытэты.
Шмат прыемных сюрпрызаў абяцае і ўвесь сезон. Адзін толькі Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца падрыхтаваў да яго ажно 11 новых праграм. Сярод іх - прысвечаныя, у прыватнасці, 120-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча, 130годдзю з дня нараджэння Я.Купалы.
Такім жа насычаным будзе сезон практычна для кожнага філарманічнага калектыву. Ды што казаць, калі штодзень наша філармонія праводзіць ажно па пяць канцэртаў, улічваючы гастрольныя!